На беларускім рынку турыстычных паслуг ажыўленне

Колькасць замежных турыстаў, што наведалі Беларусь у першым паўгоддзі, вырасла на 20%, піша "Ежедневник". За першыя шэсць месяцаў гэтага года ў Беларусі пабывалі 2,5 млн грамадзян іншых дзяржаваў. Гэта на 433 тыс. больш, чым за першае паўгоддзе 2009 года. Павялічылася колькасць транзітнікаў. Па словах экспертаў, у апошні час адзначаецца ажыўленне на беларускім рынку турыстычных паслуг.