На беларускія малаказаводы прыехала інспекцыя ЕС
Інспектары Еўрасаюза правяраюць прадпрыемствы малочнай галіны Беларусі на адпаведнасць патрабаванням ЕС. Пра гэта БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Дар'я Казлоўская. Інспектары працуюць на Бярозаўскім сыраробным камбінаце і ААТ "Савушкін прадукт". Неўзабаве інспекцыя пройдзе і на Верхнядзвінскім масласырзаводзе. Спецыялісты ЕС ацэняць, наколькі нашыя прадпрыемствы адпавядаюць патрабаванням еўрапейскіх стандартаў да вытворчасці малочных прадуктаў.
24 студзеня ў Беларусь прыбудзе яшчэ адна камісія ЕС — ужо для праверкі беларускіх жывёлагадоўчых комплексаў. Яны ацэняць здароўе буйнай рагатай жывёлы, якая гадуецца для вытворчасці малака і малочных прадуктаў. Інспекцыі пройдуць у Мінскай і Віцебскай абласцях.