На "Белвесце" 18 чалавек выйшлі з афіцыйнага прафсаюзу
Такім чынам работнікі выказалі пратэст супрац дзенняў адміністрацыі прадпрыемства. Яна спрабуе спагнаць з працоўных грошы за нястачу 180 пар абутку. Рэвізія выявіла нястачу ў жніўні. Аднак ніхто дакладна не сказаў, на якую суму недалічыліся абутку, і нават што гэта за абутак – мужчынскі, жаночы, боты ці чаравікі, адзначае выданне "Бюлетэнь-онлайн". І тады адміністрацыя загадала работнікам "добраахвотна" пералічыць у фонд прадпрыемства грошы — ад 15 да 100 тысяч. Для кожнага цэху сума вызначалася розная.