На брадвеі пакажуць балет пад Nirvana

Класічны альбом гурта Nirvana «Nevermind» натхніў на стварэнне незвычайнага праекту, які будзе прадстаўлен публіцы на гэтым тыдні. Музыка Курта Кабэйна будзе гучаць у танцавальным шоў «Nevermind», якое паставіў харэограф Дональд Бірда, вядомы па брадвейскаму мюзіклу «The Color Purple». У анонсе мерапрыемства асабліва падкрэсліваецца, што гэта будзе не мюзікл, а балетны спектакль.

Танцоры ў пастаноўцы «візуалізуюць» вобразы, якія існуюць у альбоме «Nevermind». Акрамя таго, на сцэне з’явяцца «Курт» разам з «Кортні» – іх ролю будуць выконваць танцоры Дэвід Элвайн і Элісан Кэпэл.

Па словах стваральніка шоў Дональда Бірда «трагічная цяга Курта да наркотыкаў не дазволіла яму разглядзець перспектывы, якія перад ім адкрываліся”. А ў сваёй пастаноўке Бірд паспрабаваў “даць адчуць гледачу драматызм сітуацыі цалкам. Яна падобная на «Рамэо і Джульету», маўляў, што ім каштавала яшчэ трошкі пачакаць?

І ўсё магло б скончыцца зусім па-іншаму». Тым не меньш, па словах харэографа-пастаноўўчыка, яго шоў не з’яўляецца адлюстраваннем жыццёвга шляху лідэра Nirvana – гіторыя музыкі стала толькі стартавай кропкай для стварэння спектаклю.

Дадам, што прэм’ера шоў адбудзецца 31 сакавіка ў сіэтльскам Spectrum Dance Theater.

Фота: meshvere.portfolio.free.fr