На Брэстчыне бацькі больш за год не пускаюць дзяцей у школу
Ад 1 верасня мінулага года трое дзяцей сям’і Бельчукоў з вёскі Арлянка Маларыцкага раёна не ходзяць у школу. Галава сям’і Аляксандр Бяльчук патлумачыў Еўрарадыё:
Бяльчук: "Хочам, каб улада звярнула ўвагу на шматдзетную сям’ю. Здзекуюцца з нас. Паліва забралі незаконна. Вярхоўны суд вырашыў аддаць, дык не аддаюць. Закон ёсць даваць у арэнду зямлю, усім даюць, толькі нам - не. Закон ёсць пашы і сенакосы даваць, нам - не. Скаціна на зіму без сена засталася".
Усяго ў Бельчукоў васьмёра дзяцей. Адмаўляюцца выпраўляць у сёмы, восьмы і дзявяты клас самых малодшых.
Загадчыца Маларыцкага раённага аддзела адукацыі Таццяна Лаўрыенка распавяла Еўрарадыё, што Бяльчук ставіць умовы ўладам аддаць 200 літраў незаконна канфіскаванай саляркі, як гэта пастанавіў год таму Вярхоўны суд. Таксама Бяльчук патрабуе выдзеліць зямлю пад пашу і сенакос на 50 кароваў.
Адмаўляецца Аляксандр Бяльчук і ад таго, каб дзеці вучыліся паводле індывідуальнага плану, кажа спн.Лаўрыенка.