На Брэстчыне дадалося помнікаў (фота)
Нарабілі новых, паднавілі старыя і запраектавалі новыя постаці, у тым ліку князя Ўладзіміра, Васі-гарманіста, бронзавага кажана і эратычнай групы. Ёсьць сярод іх творы, ёсць кур'ёзы, сустракаюцца і пудзілы.
У Брэсце пры рэканструкцыі пешаходнай вуліцы Савецкай паставілі бронзавага кажана і 32 слупы з керасінавымі лямпамі. Штовечар на змярканні іх запальвае ліхтаршчык.
З заўчаснанароджанага помніка 1000-годдзю Брэста князь Уладзімір Васількавіч мае налета “адкланіравацца” ў Кобрын як заснавальнік гэтага горада, што ўжо выклікала катэгарычныя пярэчанні краязнаўцаў, маўляў, ён там і блізка не начаваў.
Непадалёку ад Кобрына, каля станцыі Якаўчыцы падфарбавалі бетонавы помнік. На цокалі напісана "инвентарный номер", але ў народзе яго клічуць “Вася-гарманіст”. Ён у профіль выліты Шарыкаў, і яго больш любяць не птушкі, а матылі.
З бетону можна выштукаваць густоўную і эратычную групу (стаіць каля аднаго з інтэрнатаў Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта).
У Пружанах рукатворны дуэт людзі празвалі “Помніш, як мы былі сперматазоідамі?”
Паднавілі і помнік (альбо “памятнік”) Тадэвушу Касцюшку каля школкі ў Малых Сяхновічах. Гэта адзіны пакуль помнік “герою двух кантынентаў” на ягонай радзіме. Куды вось толькі яго падзенуць, калі школка закрыецца?
Здымкі аўтара