На Брэстчыне далі цяпло толькі ў 45% дамоў
Працы па ўключэнні ацяплення ў жылых дамах Брэстчыны па стане на 13 кастрычніка выкананыя на 45%. Як інфармуе БЕЛТА, ацяпленне ў жылым сектары Брэсцкай вобласці пачалі ўключаць з 10 кастрычніка. Першымі да цяпла падключаюць старыя панэльныя дамы, апошнімі — сучасныя новабудоўлі і шматпавярховыя дамы, якія прайшлі цеплавую рэабілітацыю.
Брэст — адзін з самых цёплых па кліматычных паказчыках горад Беларусі, таму ацяпленне там уключаюць пазней за іншыя гарады. У абласным цэнтры абаграваюцца дзіцячыя сады і медыцынскія ўстановы. У жылым фондзе ацяпленне пачалі ўключаць толькі ўвечары 12 кастрычніка. Ва ўсіх кватэрах абласнога цэнтра ацяпленне ўключаць да канца тыдня.