На Брэстчыне маланка падпаліла царкву

У Столінскім раёне ад маланкі пацярпела Міхайлаўская царква ў вёсцы Рубель. Як паведаміў памочнік начальніка абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, пажар быў ліквідаваны за 12 хвілін.

Паводле папярэдняй версіі, падчас навальніцы ў адзін з трох купалаў царквы трапіла маланка. Агнём пашкоджана нязначная частка падлогі.

Царква была пабудавана з драўлянага бруса ў 1796 годзе. Цяпер храм не працуе.

БелаПАН