На Брэстчыне пачала гарэць сухая трава
У Брэсцкай вобласці за мінулыя двое сутак супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях 10 разоў выязджалі на гашэнне сухой расліннасці. Як паведаміў БелаПАН, 15 сакавіка было пяць выездаў, столькі ж — 16 сакавіка. Сухая трава гарэла ў Брэсцкім, Кобрынскім, Камянецкім, Драгічынскім і Лунінецкім раёнах. Агулам пашкоджаная плошча на 3,13 га.