На Брэстчыне правяраюць прадпрыемствы перад пастаўкамі іх прадукцыі ў ЕС

Камісія Еўрапейскага Саюза правярае Брэсцкі молакакамбінат, прадпрыемства “Санта” і Бярозаўскі масласырзавод на адпаведнасць санітарна-гігіенічным нормам і патрабаванням еўрапейскага рынку.  Заўтра з праверкай прыдуць у Брэсцкі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Прадмет праверкі – ці можа яго лабараторыя ажыццяўляць кантроль прадукцыі пералічаных прадпрыемстваў, якая мае ісці на экспарт у ЕС, паведамілі Еўрарадыё у адміністрацыі Цэнтру.