На Брэстчыне стыхія сарвала пачатак жніва

Больш за 700 населеных пунктаў Беларусі засталіся без электрычнасці з-за парывістага ветру. Такія звесткі па стане на ўчорашні дзень агучыла Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. У выніку працяглых дажджоў у некаторых раёнах затопленыя палі, прыватныя падворкі.

На Брэстчыне сарваны пачатак жніва. У чатырох раёнах вобласці за суткі выпала месячная норма ападкаў. У Пінску ў выніку паражэння электрычным токам загінуў мужчына.

Камісіі па надзвычайных сітуацыях зараз падлічваюць страты ад стыхіі.

ОНТ