На Брэстчыне застаецца закрытай на карантын адна школа
У Брэсцкай вобласці закрытай на карантын застаецца адна школа. У Ганцавіцкай сярэдняя школе адсутнічаюць больш за 30% вучняў. Як паведамляе БелаПАН, 24 лістапада былі адноўленыя заняткі ў Люсінскай пачатковай школе Ганцавіцкага раёна (заняткі адмяняліся з 18 лістапада), 23 лістапада — у пачатковых школах у вёсцы Дрэбск Лунінецкага раёна і ў вёсцы Чудзін Ганцавіцкага раёна (заняткі былі адмененыя з 17 лістапада).
Агулам у Брэсцкай вобласці з пачатку эпідэміі ў рэгіёне зачыняліся 11 школ і тры каледжы.
З 30 кастрычніка па 23 лістапада ў вобласці зарэгістравана 100.488 выпадкаў вострых рэспіраторных інфекцый і грыпу, з іх 48.060 — у дзяцей (47,8%). Доля грыпу складае 11%. Інфармацыя аб колькасці хворых на грып А (H1N1) і пнеўманію, а таксама статыстыка смяротнасці не выдаецца.