На цэнтралізаванае тэставанне запісаліся больш за 470 тысяч чалавек
У гэтым годзе колькасць абітурыентаў значна скарацілася: у мінулым годзе стаць студэнтамі пажадалі 558 000 маладзёнаў. У Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў Еўрарадыё паведамілі, што першыя тэставанні пачнуцца ўжо 12 чэрвеня: “На сённяшні дзень колькасць тых, хто запісаўся на агульнаадукацыйнае тэставанне, складае 473 127 чалавек. Першае тэставанне пройдзе 12 чэрвеня, а апошняе — 28-га”.
Нагадаем, што падача заяваў на агульнаадукацыйнае тэставанне скончылася 1 чэрвеня. Усе тэставанні пачынаюцца аб 11-й. Аднак абітурыентам неабходна з’явіцца на тэставанне не пазней за 10:30. З сабою неабходна мець пропуск, атрыманы пачас рэгістрацыі, дакумент, які пацвярджае асобу, і асадку з чорным атрамантам.