На Цнянскім вадасховішчы пенсіянерка хацела ўтапіцца

Выратавальнікі АСВОД на Цнянскім вадасховішчы перадухілілі самазабойства 75-гадовай жанчыны. Інцыдэнт адбыўся каля 18.00 28 красавіка.

Як паведаміў агенцтву “Мінск-навіны” начальнік выратавальнай станцыі “Цнянская” Георгій Жаброўскі, жанчына адплыла на некалькі метраў ад берага і схапілася за буёк. Яе ўбачылі відавочцы і паведамілі пра гэта выратавальнкам.

Супрацоўнікі АСВОД дасталі жанчыну з вады і на катэры прывезлі на станцыю. Там ёй аказалі першую медыцынскую дапамогу. Сама пенсіянерка патлумачыла свой учынак перажытай асабістай трагедыяй: яе сын нядаўна павесіўся.

Фота: freesmi.by