На Давыд-Гарадоцкім заводзе людзі працуюць за нішто
На Давыд-Гарадоцкім электарамеханічным заводзе людзі працуюць за 280-320 тыс. рублёў на месяц. Затое ў дырэктара, пенсіянера В.Бляяна, заробак складае 2 млн 200 тыс рублёў.
Распавядае былы начальнік аддзела кадраў завода Вячаслаў Амельчук, сябра ПКБ і прафсаюзу РЭП: - Напэўна, у нашых рабочых самыя нізкія заробкі па міністэрстве прамысловасці. А шмат каму ж даводзіцца ўтрымліваць за такі «заробак» сям'ю. Дырэктар і іншыя кіраўнікі маюць някепскія заробкі, якія ўваходзяць у сярэднюю велічыню па заводзе, якая ў 2008 склала «ажно» 343 тыс. рублёў. Людзі часамі прарываюцца да дырэкара з просьбаю перагледзець заробкі або даць большую нагрузку. А ён адказвае: «Ды вы ў мяне і за 100 тыс. гарбаціцца будзеце».
Для Столінскага раёну, дзе размешчанае прадпрыемства, ДГЭЗ – горадаўтваральнае прадпрыемства. У 1990-я там працавалі 1,5 тыс. чалавек. Цяпер – 450. І яшчэ патрабуюцца звальненні – не хапае працы. У 2007 г. завод «Атлант» з Баранавічаў арганізаваў тут працу цэха па вытворчасці рэле для кампрэсара лядоўні. Аднак чамусці вытворчасць размясцілі не ў пустых цэхавых будынках, якіх 60%, а ў сталоўцы. Цяпер рабочыя ядуць дзе папала.
Для арганізацыі працы планавалася вывучыць на «Атланце» 40 рабочых. Каб зэканоміць грошы на камандыровачныя, з людзьмі перарвалі кантракты і перазаключылі іх на Баранавічы. Дабірайся за свой кошт да тых Баранавічаў. І гэтую эканомію можна зразумець, але адкуль тады грошы на тое, каб штотыдня дырэктар Бляян ездзіў у службовыя выправы? Кожныя чацвер і пятніцу дырэктар з'яжджае ў Мінск на калегію Мінпраму. Чаму так часта? І дзе плён ад яго паездак? – задаюць пытанні працаўнікі.
27 лістапада 2003 г. выйшаў дакумент, які гарантаваў дзяржаўную падтрымку заводу, у прыватнасці, усе новыя жылыя дамы загадвалі абсталёўваць дзьвярнымі званкамі ААТ «Давыд-Гарадоцкі электрамеханічны завод». На жаль, нават гэта не дапамагло забяспечыць прадпрыемства працай. Ды і шэраг даўніх замоваў ДГЭЗ страціў – з-за нізкай якасці прадукцыі, напрыклад, клемнай каробкі. Рэзка скарацілася вытворчасць сеткавых шнуроў, хаця ў пачатку 2007 г. на іх быў вялікі попыт. Аднак дырэктар заявіў, што іх вытворчасць нявыгадная.
Вячаслаў Амельчук: – Што на гэты конт думае старшыня назіральнай рады ААТ М.Харашун? Я не ведаю. Але людзі думаюць, што ён змірыўся з нізкім ККД дырэктара і галоўнага інжынера. Я гаварыў пра гэта не за плячыма, а на апошнім сходзе акцыянераў увесну 2008 г. Адказу да гэтага часу не пачуў.
А як прыгожа яшчэ 7 кастрычніка 2000 г. прэзідэнт Беларусі даручыў Мінпраму і Брэсцкаму гарвыканкаму вырашыць пытанне аб выкарыстанні прамысловых плошчаў электрамеханічнага заводу і з улікам ягоных праектных магутнасцяў распрацаваць праграму стварэння 1500 рабочых месцаў. Так, наш завод сапраўды «запусцілі». Толькі ў сумным сэнсе.
РэгіёныBY
На здымку Анджэя Клапатоўскага - вуліца Давыд-Гарадка