На дне беларускіх рэк і азёр ляжаць 109 пакінутых чаўноў

У Беларусі з дна рэк і вадаёмаў уздымуць патанулыя чаўны, паведамляе БЕЛТА. З адпаведнай ініцыятывай выступае Мінпрыроды. Эколагі выявілі, што на дне водных аб’ектаў краіны ляжаць 109 пакінутых плавальных сродкаў. Сярод іх не толькі малыя чаўны, але і паромы, цеплаходы. Болей за ўсё іх у Гомельскай вобласці. Тут знайшлі нават нафтаналіўную баржу. Кожны з плавальных сродкаў наносіць шкоду воднай расліннасці і рыбе. Церпяць і людзі, якія часта раняцца, ныраючы ў рэкі і азёры. Цяпер Мінпрыроды занятае найперш пошукам уладальнікаў пакінутых чоўнаў. Менавіта яны павінны фінансаваць уздым плавальнага сродку з вады. Калі ж уладальнік адмаўляецца плаціць, яго можна прыцягнуць да адміністратыўнай адказнасці, лічаць у Мінпрыроды.