На Дняпры ва Украіне патануў беларус — капітан баржы
Грамадзянін Беларусі — капітан баржы — патануў у Дняпры на тэрыторыі Кіеўскай вобласці Украіны. Яго труп знайшлі ў рацэ на тэрыторыі горада Ржышчава Кагарліцкага раёна. У ноч на 24 снежня ён па неасцярожнасці зваліўся з прычала.
Як паведамілі БелаПАН у аддзеле міліцыі Кагарліцкага раёна, 55-гадовы Уладзімір Маркевіч быў капітанам баржы, якая перавозіла пясок у Кіеўскай вобласці па маршруце Украінка — Ржышчаў.
Паводле звестак кіеўскай Інтэрнэт-газеты "Кияни-обоз", капітан знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Супрацоўнік райаддзела міліцыі не змог пацвердзіць гэтую інфармацыю, спаслаўшыся на адсутнасць звестак экспертызы.