На допыт у КДБ забралі рэдактара інтэрнэт-сайта газеты "Народная Воля"

На допыт у КДБ забралі рэдактара інтэрнэт-сайта газеты "Народная Воля" Аляксандра Люшкевіча.

Прыблізна ў 17.00 у прыёмную рэдакцыі "Народнай Волі" прыйшлі двое ў цывільным. Даведаўшыся, што Люшкевіча на працоўным месцы няма, візіцёры спыталі: "Ён паехаў дахаты?" і сышлі.

Варта адзначыць, што ў руках аднаго з візіцёраў была папера, меркавана позва.

Праз некалькі хвілін рэдактар сайта па тэлефоне паведаміў, што "Толькі што на мой мабільны тэлефон патэлефанавалі невядомыя. Прадставіліся супрацоўнікамі КДБ. Спыталі пра тое, дзе я знаходжуся ў дадзены момант і папрасілі заставацца на месцы, сказаўшы, што за мной прыедуць".

Мяркуецца, Аляксандра Люшкевіча могуць дапытаць пра падзеі 19 снежня ў Мінску.

На плошчы Незалежнасці ў дзень прэзідэнцкіх выбараў Аляксандра не было, адзначае "Народная воля".