На Дзень Перамогі продаж алкаголю не абмежаваны
Як паведаміў 2 траўня падчас прэсавай канферэнцыі кіраўнік упраўлення ідэалогіі Мінгарвыканкаму Генадзь Курбека, ніякіх абмежаванняў для гандлёвых кропак 9 траўня мінскія ўлады ўводзіць не збіраюцца. Паводле словаў чыноўніка, справа не ў абмежаваннях, а «у культуры ўжывання спіртовых напояў».
- Калі чалавек вельмі захоча напіцца, то ён знойдзе, дзе гэта зрабіць, — сказаў Генадзь Курбека.
Што тычыцца самога святкавання Дня Перамогі, то, паводле галоўнага ідэолага, яны пройдуць ў «традыцыйным фармаце». А.Лукашэнка разам з ветэранамі пройдзе ад Кастрычніцкай плошчы да плошчы Перамогі, дзе яны ускладуць кветкі. Некаторых самых слабых ветэранаў да плошчы будуць везці на 12 ўпрыгожаных ваенных УАЗах.
Плануецца, што ў шэсці возьмуць удзел каля 6 тысяч чалавек. Яшчэ 20 тысячаў — у асноўным школьнікі і навучэнцы ПТВ — будуць назіраць за рухам ветэранаў з тратуараў уздоўж праспекта Незалежнасці.
Наша Ніва