На Дзень Перамогі віцебчукоў пусцяць толькі з дзяржаўнымі сцягамі
Віцебская міліцыя прыраўняла сцягі, вымпелы і эмблемы да зброі ды спіртных напояў. Падчас святкавання вакол плошчы Перамогі ўжо традыцыйна ствараецца рэжымна-абмежавальная зона. Але гэтым разам праз міліцэйскія кардоны не прапусцяць не толькі са зброяй ды падобнымі на зброю рэчамі, спіртнымі напоямі, наркатычнымі рэчывамі, піратэхнікай ды іншымі небяспечнымі штукамі, але і са сцягамі, вымпеламі ды эмблемамі. Выключэнне — дзяржаўныя сцягі і спецыяльна распрацаваная да свята гарадскімі ўладамі атрыбутыка.
"Пад раздачу" могуць трапіць нефармалы, якім, пэўна, прапануюць пакінуць па-за кардонам “пацыфікі” ды іншыя эмблемы, дзеткі, у якіх (паводле гэтай інструкцыі) павінны адабраць каляровыя сцяжкі. Таксама без сваёй сімволікі могуць застацца госці з іншых, нават братэрскіх краін, якія не змогуць падкрэсліць свае патрыятычныя пачуцці выявамі сваіх дзяржаўных сцягоў.