На дзвярах у неплацельшчыкаў з'явіліся налепкі: Ты ў чарзе на высяленне!
На дзвярах злосных неплацельшчыкаў за камунальныя паслугі ў Магілёве з'явіліся налепкі, якія паведамляюць, што "ты стаіш у чарзе на высяленне". Так мясцовы цэнтр гарадскіх інфармацыйных сістэм змагаецца з неплацельшчыкамі.
Запазычанасць за камунальныя паслугi ў горадзе зараз складае 3 мільярды 147 мільёнаў рублёў. А гэта грошы, якія не атрымоўваюць камунальнікі, за якія можна было б зрабіць рамонт, таму ў цэнтры гарадскіх інфармацыйных сістэм з такімі людзьмі вядуць бескампрамісную барацьбу, распавёў Еўрарадыё дырэктар ЦГІС Аляксандр Селязнёў:
"Аналіз паказаў, што асноўная маса неплацельшчыкаў, менавіта злосных — гэта людзі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця. Ёсць тыя, хто патрапіў у цяжкую жыццёвую сітуацыю. З такімі людзьмі працуем, падказваем, што можна ўзяць субсідыю, можна спісаць пеню. А вось тыя людзі, якія не плацяць, але знаходзяць час, каб піць, з імі мы вядзем бескампрамісную барацьбу. Вось і такімі метадамі таксама".
Лічба злосных неплацельшчыкаў сёння складае каля 3 тысяч кватэр, агулам за камунальныя запазычыліся 8 тысяч. У гэтым годзе ў Магілёве на неплацельшчыкаў падалі 1666 пазоваў, ў 655 кватэрах адключылі камунальныя паслугі, а 50 чалавек ужо ідуць на высяленне.
Здымак: "Звязда".