На Еўрабачанні Пётр Ялфімаў выступіць без шоў
Прадстаўнік Беларусі на сёлетнім Еўрабачанні Пётр Ялфімаў застаўся без пастаўленага шоў-нумару, але адмаўляцца ад удзелу ў конкурсе не збіраецца. Пра гэта Еўрарадыё распавяла дырэктарка артыста Таццяна Касмачова.
Паводле яе слоў, цяпер яны разам з Пятром шукаюць новыя варыянты, але хутчэй за ўсё давядзецца абысціся без спецыяльнага шоў-нумару. За 19 дзён паставіць яго амаль немагчыма:
“Мы шукаем варыянты, шукаем выхады з гэтай сітуацыі. Я думаю, што казаць пра пастаноўку нумара за 19 дзён да конкурсу ўжо не варта, таму, відаць, трэба будзе запрасіць канцэртнага рэжысёра, які проста развядзе нашых музыкаў па сцэне”.
Нагадаем, на мінулым тыдні Пётр наведаў Польшчу, каб убачыць шоў для свайго конкурснага выступу, якое два месяцы рыхтаваў вядомы польскі рэжысёр Януш Юзэфовіч. Артыст застаўся незадаволены і нават абражаны тым варыянтам, які прапанаваў яму рэжысёр. Да спіны Пятра збіраліся прычапіць вялікія палотны тканіны, на якіх бы паказвалі дыяфільмы. Як адзначыла Таццяна Касмачова, такі нумар проста не падыходзіць да стылю Пятра Ялфімава.
“У нас ніякага скандалу са спадаром Юзэфовічам няма. Проста мы не супалі ў нашых ідэях, у бачанні нумара. Гэта проста не ў стылістыцы артыста, вось і ўсё.”