На футбольны матч Беларусь – Ізраіль прададзена 4 тысячы квіткоў

Сёння вечарам на сталічным стадыёне “Дынама” адбудзецца таварыскі матч футбольных зборных Беларусі і Ізраіля. Гульня пачнецца а 21-й гадзіне.  Па звестках на сённяшні ранак, прададзена толькі 4200 квіткоў. Кошты на квіткі вагаюцца ад 2 да 10 тысяч рублёў.

Нагадаем, гульня з ізраільцянамі стане першай для галоўнага трэнера зборнай Беларусі немца Бернда Штанге.

Дагэтуль зборныя Беларусі і Ізраіля сустракаліся двойчы – у 1997 годзе ў Мінску і ў 1999-м у Хайфе. Беларусы прайгралі абедзьве гульні – 2:3 і 1:2.

БЕЛТА