На галоўнай плошчы Віцебска загінуў рабочы

На плошчы Перамогі ў Віцебску загінуў 22-гадовы рабочы, які ўсталёўваў купал над фантанам. Здарэнне адбылося ў чацвер позна вечарам.

Падрыхтоўка плошчы да святочных мерапрыемстваў, дзе ўсталявана галоўная елка горада, вядзецца ў дзве змены. Па папярэдніх дадзеных, мужчына загінуў ад паражэння электрычным токам, але да мантажу святочнай ілюмінацыі не меў дачынення.

Інспекцыя аховы працы і пракуратура вядуць праверку па факце гібелі.