На Гарадзеншчыне ў агні загінулі два чалавекі
Загінуў жыхар вёскі Азярыска Ваўкавыскага раёну. У вёсцы шмат пакінутых дамоў, там і знаходзяць прыстанішча бадзягі. Загінулы жыў у склепе. Хутчэй за ўсё, мужчына паліў у нецвярозым стане. Дарэчы, у сакавіку летась ён ужо ледзь не загінуў на пажары, калі жыў у летняй кухні. Ад смерці ўратаваўся сам, выпаўз на вуліцу, але моцна апёк ногі.
Жыхар мястэчка Рось Ваўкавыскага раёну прачнуўся ад дыму і і ўбачыў, што ягоная грамадзянская жонка ляжыць на ахопленай агнём канапе. 56-гадовы мужчына кінуўся па дапамогу. Калі людзі прыбеглі, пакой ужо быў у агні. 59-гадовая жанчына сканала, учадзеўшы. Выбрацца самастойна яна не магла - толькі выпісалася са шпіталя, у які трапіла са складаным пераломам бядра. Хутчэй за ўсё, прычынай пажара стала непатушаная цыгарэта. За дзень да здарэння пара ўжывала алкаголь. Разам яны пражылі 15 гадоў.