На гарышчы лідскага ліцэя знайшлі скарб ХІХ стагоддзя

Пры рэканструкцыі будынка ліцэя №1 на гарышчы знайшлі пропісы і чарніліцы, хімічныя прыборы, а таксама "Дэкамерон", выдадзены яшчэ ў ХІХ стагоддзі. Сам будынак паставілі яшчэ ў 1901 годзе. Першапачаткова тут была жаночая гімназія Марыі Навіцкай. Двухпавярховік некалькі разоў перабудоўвалі. Але маштабная рэканструкцыя ў цяперашнім ліцэі праводзіцца ўпершыню.

Усе знойдзеныя прадметы папоўняць ліцэйскі музей, піша газета "Рэспубліка".