На гэтым тыдні будзе дажджліва і адносна цёпла
У бліжэйшыя дні ў нашай краіне захаваецца цёплае надвор'е з дажджамі і смугой. Лістападаўскія халады вернуцца толькі на выходных. Тады ж знікнуць ападкі, — прагназуе газета “Рэспубліка”. 10 лістапада на Беларусі пануе цёплая і вільготная паветраная маса з поўдня Еўропы. Таму на значнай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі будзе туман. Вецер паўднёва-ўсходні, умераны. Тэмпература паветра ўдзень ад +4 да +10.
У сераду краіна апынецца пад уплывам цыклона з цэнтрам над Украінай. Часам чакаюцца дажджы, месцамі моцныя, у асобных раёнах магчымыя туманы. Тэрмометры пакажуць ад +3 да +10, а па поўдні — да +12.
12 лістапада цэнтр цыклона перасунецца на тэрыторыю Беларусі, так што мы па-ранейшаму застанемся ў зоне дажджоў і туманаў. Тэмпература паветра ад +2 да +9.
У канцы тыдня з-за росту атмасфернага ціску цыклон пачне губляць актыўнасць. Таму ападкі, у асноўным дажджы, будуць кароткачасовымі.