На гэтым тыдні будзе халаднавата, але без ападкаў

На працягу гэтага тыдня на тэрыторыi Беларусi захаваецца ўплыў зоны павышанага цiску, таму ападкаў не будзе, толькi ў сераду i чацвер у заходнiх раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы.

Пра гэта паведамiў начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.

У сераду i чацвер уначы ад мiнус 3 да плюс 4, удзень — 2—8 градусаў цяпла. З пятнiцы да нядзелi мы зноў трапiм у зону павышанага цiску. У гэтыя днi ў асобных раёнах туман, слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы ад мiнус 3 да плюс 3, удзень — 1—7 градусаў цяпла.

“Звязда”