На Гластанбэры U2 заменяць Rolling Stones
Ірландскія рокеры U2 канчаткова адмовіліся ад летняга гастрольнага турнэ па Паўночнай Амерыцы. Адбылося гэта з-за праблем са здароўем у фронтмэна гурта Бона. Нагадаем,
што падчас падрыхтоўкі да тура 50-гадовы музыка атрымаў траўму спіны і
21 траўня ў Мюнхене яму была зроблена тэрміновая аперацыя на
пазваночніку.
«У пацыента выявілася зашчамленне сядалішчнага нерва, і каб пазбегчы паралічу ніжніх канечнасцяў, было пранятае рашэнне праапераваць яго, - сведчыць нейрахірург Ёрг Тон. – Мы прагназуем поўнае выздараўленне Пола Х'юсана (сапраўднае імя Бона), але перыяд рэабілітацыі можа заняць каля двух месяцаў».
Такім чынам, з гастрольнага графіка U2 выкраслены 16 запланаваных на чэрвень амерыканскіх канцэртаў – у тым ліку і шоў на New Meadowlands Stadium у Нью-Джэрсі. Менеджмент каманды абяцае, што адкладзеныя канцэрты адбудуцца пазней – пасля ўзгаднення новых дат з прамоўтарамі.
Адменены і хуткі хэдлайнерскі сэт U2 на брытанскім фэсце Гластанбэры 25 чэрвеня. Па чутках, заменай U2 на фэсце могуць стаць Coldplay, Rolling Stones ці Кайлі Міноуг (Kylie Minogue).
У той жа час, чакаецца, што даты еўрапейскіх канцэртаў U2 360° Tour не падвергнуцца зменам. Паводле абноўленага графіка, еўрапейскае турнэ ірландцаў стартуе 6 ліпеня ў італьянскім Турыне.
Фота: boston.com