На Гомельшчыне праваслаўны святар "умацоўвае дух" міліцыянтаў

Новая традыцыя з'явілася ў Кармянскім РАУС на Гомельшчыне — штомесяц у райаддзел прыходзіць праваслаўны святар айцец Віталь, каб павіншаваць міліцыянераў-імяніннікаў.  Святар таксама бласлаўляе праваахоўнікаў, "умацоўвае дух у нялёгкай службе" ды жадае поспехаў. Ужо многія супрацоўнікі РАУС атрымалі ў падарунак іконкі святых, паведамляе БелаПАН