На Гомельшчыне рабаўнікі выкарыстоўваюць рыдлёўкі і крадуць шкарпэткі

Дзве жыхаркі Жыткавіцкага раёна збілі рыдлёўкай і абрабавалі аднавяскоўку. Міліцыяй устаноўлена, што 17-гадовая і 20-гадовая жыхаркі вёскі Запясочча забралі ў 55-гадовай аднавяскоўкі 550 тысяч рублёў. Абедзве падазроныя былі ў стане алкагольнага ап'янення.  А вось у Нароўлі 15-гадовы падлетак напаў на 73-гадовую жанчыну і выхапіў у яе з рук сумку. Здабычай злачынцы сталі прадукты і пара шарсцяных шкарпэтак. Падазроны ўжо затрыманы, паведамляе БелаПАН.