На Гомельшчыне ў часе навальніцы загінуў мужчына
Жыхара Добрушскага раёну 1982 году нараджэння ўдарыла токам у выніку абрыву лініі электраперадач.
17 траўня ў другой палове дня на Гомельшчыне адзначаўся моцны вецер з залевай і навальніцамі. Гэта стала прычынай падзення дрэваў на лініі электраперадач, што прывяло да абясточванню 6 раёнаў вобласці. Таксама вецер стаў прычынай пашкоджання дахаў жылых дамоў і вытворчых аб’ектаў. Ад непагадзі болей за ўсё пацярпеў Добрушскі раёне.
Цяпер аварыйныя брыгады працягваюць аднаўленне энергазабеспячэння абясточаных населеных пунктаў. Распачаўся рамонт дахаў, прыборка паваленых дрэваў з магістраляў і вуліц, перадае БЕЛТА.