На Гомельшчыне за мінулыя суткі адбыліся тры падпалы

За мінулыя суткі ў Гомельскай вобласці былі здзейсненыя тры падпалы. Увечары 9 лютага ў шматпавярховым жылым доме ў Гомелі быў здзейснены падпал лесвічнай пляцоўкі. Праз чатыры гадзіны ў іншым пад'ездзе таго жа дома невядомы здзейсніў яшчэ адзін падпал.

Як паведаміў БелаПАН, у абодвух выпадках пажар быў пагашаны да прыезду выратавальнікаў. Агнём пашкоджаныя некалькі метраў тэлефоннага і тэлевізійнага кабеля.

Таксама ў ноч з 9 на 10 лютага ў пасёлку Арол Рэчыцкага раёна адбыўся пажар на прыватным падворку. Пашкоджаныя шыферны дах хаты і маёмасць, моцна пацярпела адрына. Меркаваныя прычына загарання — падпал.