На Гомельшчыне загарэўся аўтобус, які ехаў з Украіны

На трасе Бабруйск — мяжа Ўкраіны, каля вёскі Дабрынь Ельскага раёна, загарэўся аўтобус. Як паведамляе БелаПАН, выратавальнікі выявілі, што гарыць маторны адсек і пажар распаўсюдзіўся на салон другога паверху аўтобуса. Аўтобус ехаў па рэйсе Хмяльніцкі — Магілёў. 68 пасажыраў самастойна пакінулі аўтобус, ніхто не пацярпеў.

Агнём быў пашкоджаны маторны адсек і салон другога паверху аўтобуса. Меркаваная прычыны пажару — кароткае замыканне электраправодкі. Пасажыры былі дастаўленыя ў Магілёў на іншых аўтобусах.