На Гомельшчыну вярнулі электрычнасць

У Гомельскай вобласці аднавілі падачу электрычнасці ва усіх раёнах, дзе былі адключэнні. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў  намеснік галоўнага інжынера "Гомельэнэрга" Міхаіл Шлычкоў. Шлычкоў: "Прагноз спрыяльны, надвор'е добрае, новага нічога не з'яўлялася. Учора, як я прагназаваў, так і атрымалася: да 18 гадзінаў усе спажыўцы былі падключаныя".

Нагадаем, з-за наліпання мокрага снегу на драты і дрэвы Гомельшчына практычна цалкам засталася без электрычнасці. Больш за ўсё зачапіла Рагачоўскі раён, таксама Рэчыцкі і Гомельскі. Агулам было адключана каля 150 трансфарматарных пунктаў.