На "Гомсельмашы" адбыўся пажар

Здарэнне адбылося 19 красавіка. З цэха, які загарэўся, выратавальнікі эвакуявалі 45 чалавек. Як інфармуе БелаПАН, каля 16 гадзінаў загарэлася малярная майстэрня прадпрыемствы. Прыкладна праз паўгадзіны пажар быў лакалізаваны.

У выніку загарання агонь выйшаў на дах будынка, ён пашкодзіў ад 20 да 30 кв. м даху і вытворчае памяшканне. Прычыны пажару высвятляюцца, пацярпелых няма.