На Гродзеншчыне амаль у кожным раёне незаселеныя хаты
Амаль у кожным раёне Гродзенскай вобласці ў сяльгазарганізацыях ёсць незаселеныя пабудаваныя хаты. Такую выснову прынес шэраг праверак Камітэта дзяржаўнага кантролю. У некаторых сяльгазарганізацыях за кошт “лёгкіх” крэдытаў будуюць хаты нават пры наяўнасці пустуючых кватэр, паведамляе “Гродненская правда”. Напрыклад, у СПК “Корнадзь” Свіслацкага раёна на тэрыторыі аграмястэчка па стане на 11 сакавіка 2010 года 14 кватэр пуставала. Аднак у 2008-2009 гадах у гаспадарцы за кошт крэдытаў пад нізкія адсоткі пабудавана 11 сядзібаў.
Таксама за апошнія 4 гады было выяўлена завышэнне аб'ёмаў будаўнічых прац у 307 дамах і кватэрах на суму 267,4 млн. беларускіх рублёў. Гэтыя грошы былі ўтрыманая з вінаватых.
Таксама за апошнія 4 гады было выяўлена завышэнне аб'ёмаў будаўнічых прац у 307 дамах і кватэрах на суму 267,4 млн. беларускіх рублёў. Гэтыя грошы былі ўтрыманая з вінаватых.