На Гродзеншчыне невядомы абстраляў адпачывальнікаў
Здарэнне адбылося на беразе возера ў Гродзенскім раёне каля вёскі Курпікі.
Як паведамляе interfax.by, позна ўвечары невядомы ў неўсталяванай аўтамашыне тры разы стрэліў па БМВ, у якой прыехалі адпачыць на возера 23-гадовы хлопец і 20-гадовая дзяўчына.
Паводле звестак Следчага камітэта, людзі не пацярпелі. А вось у машыне прабіта лабавое шкло, кратка радыятара і капот.
Следчыя выявілі, што хуліган страляў шротам. З нагоды здарэння пачалі крымінальную справу. Па гарачых слядах стралка затрымаць не ўдалося.
Фота — profi-forex.org