На Гродзеншчыне ў кіназдымачнай групы скралі біятуалет

Кiнагрупа, якая здымае фiльм непадалёк ад пасёлка Сапоцкiн, арандавала ў адной гродзенскай фiрмы бiятуалет. Але аднойчы ранiцай яго на сваiм месцы не ўбачылi.
Аказалася, што вока на яго паклаў 27-гадовы мясцовы жыхар. Моцна выпiўшы, малады чалавек позна ўначы перавёз прыбiральню на бартавым "УАЗе" з неахоўваемай здымачнай пляцоўкi ў свой хлеў.

Аператыўнiкi па слядах ад колаў выйшлi на злодзея, але ён так i не здолеў патлумачыць, на што разлiчваў.

“Звязда”