На гродзенскім «Азоце» адбыўся пажар

На прадпрыемстве «Гродна-Азот» уначы адбыўся пажар. У памяшканні цэху пасля запуску абсталявання, якое перад гэтым рамантавалася, пралілася тэхнічная вадкасць цыклагексананакцім. Яна загарэлася.

Плошча пажару склала 25 квадратных метраў. Ён быў ліквідаваны выратавальнікамі, пацярпелых няма.

Інтэрфакс