На "Інтэграле" — гучны фінансавы скандал
Праверка на "Інтэграле" — адным з самых буйных прадпрыемстваў краіны прывяла да нечаканых вынікаў. Даччынае прадпрыемства "Электроніка" на працягу пяці гадоў нерацыянальна расходавала сродкі дзяржпадтрымкі. Выяўлены недахоп прадукцыі на мільярды рублёў, паведамляе тэлеканал СТВ. Так, светлавых інфармацыйных табло на складзе было выяўлена толькі 91 заміж належных 597, дый тыя на стадыі паўфабрыката. Схема, па якой дзейнічалі махляры, была простая. З 2005 года "Электроніка" давала справаздачы пра выкананне даведзеных паказчыкаў па аб'ёмах вытворчасці і высокай рэнтабельнасці. А насамрэч усе пяць гадоў прадпрыемства адпісвала прадукцыю па накладных сваёй краме, а тая штомесяц вяртала яе назад у сувязі з тым, што нібы не магла яе рэалізаваць.
Па словах начальніка ўпраўлення камітэта дзяржаўнага кантролю Віктара Галацэвіча, сума прыпісак склала 10 мільярдаў. Зламыснікі дзейнічалі не толькі ў мэтах фірмы "Электроніка". Дзякуючы іх дзейнасці і ўвесь "Інтэграл" мог паведамляць, што выконвае запланаваныя паказчыкі вытворчасці.
Паводле папярэдняй версіі супрацоўнікаў дзяржкантролю кола вінаватых пачынаецца ад кладаўшчыка і начальніка ўчастку "Электронікі" і далей па ўзыходнай аж да кіраўніцтва галаўнога прадпрыемства.
Дзяржпадтрымку, накіраваную на тэхнічнае пераўзбраенне прадпрыемства, папросту "праелі". Заробак, хоць і невялікі, выплочваўся за кошт бюджэтных сродкаў здаечы ў арэнду дзяржаўнай маёмасці.