На "канфліктным" участку пералічуць бюлетэні

На выбарчым участку №104 Маскоўскага раёну Мінска будуць пералічаныя бюлетэні для галасавання. Пра гэта паведаміў БелаПАН сакратар Цэнтравыбаркама Мікалай Лазавік.

Адпаведнае рашэнне прынята 21 снежня ЦВК. Пералік пройдзе 22 снежня ў прысутнасці прадстаўнікоў раённых і Мінскай гарадской выбарчай камісіі.

Лазавік патлумачыў, што нагодай для гэтага сталі разыходжанні ў колькасці бюлетэняў. Ён адзначыў, што праца камісіі на гэтым участку мела канфліктны характар. Выяўлялася гэта ў спробах прадстаўнікоў апазіцыі ў камісіі, а таксама назіральнікаў справакаваць скандал.