На кантынентальным першынстве выступяць 10 беларускіх гімнастак
Ад 5 да 7 чэрвеня ў Турыне пройдзе апошні афіцыйны турнір па мастацкай гімнастыцы перад Алімпійскімі гульнямі-2008 — чэмпіянат Еўропы. На ім выступяць 10 беларускіх гімнастак. У нашу зборную ўвойдуць Іна Жукава, Любоў Чаркашына (індывідуальнае першынство), Глафіра Марціновіч, Алеся Бабушкіна, Аліна Туміловіч, Зінаіда Луніна, Ксенія Санковіч, Настасся Іванькова (групавыя практыкаванні), Меліта Станюта, Аляксандра Наркевіч (юніёрскі разрад).
"Прессбол"
"Прессбол"