На Капыльшчыне дзеці спалілі 600 т сена

На сайце газеты "Інфа-Кур’ер" з’явілася інфармацыя, што ў Капыльскім раёне ўвечары 26 жніўня здарыўся вялікі пажар. Паведамлялася, што гасіць яго прыбылі пажарнікі нават з Салігорску і Слуцку. Выказвалася меркаванне, што гарэлі мазутасховішчы. Аб прычынах здарэння Еўрарадыё папыталася ў прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталя Навіцкага.

Навіцкі: “Гарэлі адкрытым полымем чатыры скірды саломы памерамі 5х10х100 м, па 150 т кожная, размешчаных на адлегласці 10 м адна ад адной. Акрамя гэтага, гарэлі тры сіласныя ямы памерам 25х70 м”.

Меркаваная прычына пажару - дзіцячае свавольства з агнём. Матэрыяльная шкода пакуль невядомая.