На Кастрычніцкай людзей болей, чым у 2006 годзе

На Кастрычніцкай плошчы вельмі шмат людзей – на вока больш, чым у 2006 годзе. Зрабілі іправізаваныя ўзвышшы для прамоўцаў. За палацам і ў кожным дворыку шмат аўтазакаў, на праспекце корак. Заклікаў ніякіх яшчэ не было. На прыступках былі Мікалай таткевіч, Рыгор Кастусёў, Андрэй Дзмітрыеў замест збітага Ўладзіміра Някляева, Яраслаў Раманчук, Дзмітры Ус, Віталь Рымашэўскі. Алесь Міхалевіч стаяў збоку плошчы. На заклік Статкевіча ўдзельнікі шэсця рушылі да адміністрацыі, людзі ідуць па праспекце.  Было прапанавана стварыць Усебеларускую раду. Ідэю падтрымалі усе кандыдаты і іх прадстаўнікі, апроч Міхалевіча і Лукашэнкі.
 
Спецслужбаў не відаць, толькі ДАІ, спынілі машыны, калі народ выйшаў на праспект. Людзі ідуць  паміж машынамі.  Усе двары занятыя войскамі і спецназам, шмат машын проста за Палацам Рэспублікі.