На Кастрычніцкай плошчы каля тысячы чалавек, з'явіўся Мілінкевіч

На Кастрычніцкай плошчы зараз сабралося каля тысячы чалавек. З'явіўся лідэр руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч, які прапанаваў людзям прайсці да будынка Акадэміі навук. Да Мілінкевіча падыходзіў афіцэр міліцыі, які папярэдзіў яго пра адказнасць за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі на Кастрычніцкай плошчы.