На Кастрычніцкай плошчы сабраліся каля 400 чалавек, узнятыя сцягі
На Кастрычніцкай плошчы Мінску сабраліся каля 400 чалавек. Як паведамляе нашая карэспандэнтка Каця Золатава, людзі сабраліся на месцы, дзе калісьці было намётавае мястчэка. Узнятыя першыя сцягі: бел-чырвона-белы, сцяг Еўрасаюзу, вялізны сцяг
Маладога Фронту. Міліцыянтаў на плошчы не відаць, двары вакол яе
таксама пустыя. У гукаўзмацняльнік людзям прапануецца пакінуць плошчу.
Але яны не разыходзяцца, натоўп становіцца ўсё большым. З'явілася расцяжка "Беларусь - у Еўропу". Толькі што выступіў моладзевы актывіст Зміцер Хведарук.
Але яны не разыходзяцца, натоўп становіцца ўсё большым. З'явілася расцяжка "Беларусь - у Еўропу". Толькі што выступіў моладзевы актывіст Зміцер Хведарук.