На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску праходзіць "Вясновы кiрмаш"

Наведнікам прапануюць мяса, кілбасы, рыбу, выпечку, паўфабрыкаты і гатовыя стравы, ёсьць і посная прадукцыя.
Тавары на кірмашы прадаюцца па цэнах вытворцаў і са скідкамі.

Ахвотныя могуць пакаштаваць гарачыя стравы беларускай кухні.

На кірмашы ідзе канцэрт.

Паводле прэс-службы Мінгарвыканкама, такія кірмашы пройдуць на Кастрычніцкай плошчы 22, 28 і 29 сакавіка.

БелаПАН