На каталіцкія Каляды ў Беларусі будзе +6

На гэтым тыдні сіноптыкі абяцаюць анамальнае надвор’е. На змену моцным маразам у сераду прыйдзе рэзкае пацяпленне. А ў пятніцу, на каталіцкае Раство, чакаецца ажно +6. Пра гэта Еўрарадыё распавяла галоўны сіноптык гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.
Вольга Фядотава: "Пацяпленне будзе з ветраным і сырым надвор'ем. Пройдуць ападкі — мокры снег з дажджом. Чакаецца галалёд і слізкія дарогі. Дзённая тэмпература ўжо ў сераду чакаецца ад 2 марозу да 4 цяпла".

Такое анамальна цёплае надвор'е чакаецца да канца тыдня. Тэмпературы будуць вышэй за норму на 3-5 градусаў.

А на каталіцкія Каляды слупок тэрмометра дасягне 6 градусаў цяпла.

Вольга Фядотава: "У пятніцу чакаецца 0-6 градусаў цяпла і дождж. У суботу стане халаднее на пару градусаў, а ў нядзелю ужо дождж зменіцца мокрым снегам, падмарозіць, тэмпература будзе 0-6 градусаў марозу".

Папярэдне на Новы год чакаецца нуль. Але прагноз яшчэ будзе ўдакладняцца.