На “Кліп-марафоне” Крамбамбуля ўзяла адразу дзве ўзнагароды
Аб'яўлены пераможцы "Кліп-марафону" — фэсту кліпаў беларускамоўных выканаўцаў, які адбыўся 18—19 кастрычніка ў сядзібе Партыі БНФ.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў адзін з арганізатараў фэсту Франак Вячорка.
“На працягу двух дзён было паказана каля 35 кліпаў. З іх дзесьці 4-5 дэманстраваліся на вялікім экране ўпершыню, не кажучы пра тэлебачанне. Гледачы галасавалі за найлепшы кліп у шасці розных намінацыях і выбіралі пераможцу”.
Такім чынам, наймацнейшым анімацыйным кліпам быў названы кліп "Турысты" гурту "Крамбамбуля". У намінацыях "Традыцыя і сучаснасць" і "Чорна-белае кіно" перамогу ўзялі кліп "У Карчме" гурту "Стары Ольса" і "Калгас" гурту "ZET" адпаведна. Найлепшым "цяжкім" кліпам гледачы назвалі "Крыжы-абярэгі" гурту "Зьніч", найлепшым лірычным — "Абсэнт" "Крамбамбулі".
Варта адзначыць, што наведвальнікі сайта Еўрарадыё таксама маглі паўдзельнічаць у Кліп-марафоне. Некаторыя з лепшых музычных відэа да гэтуль можна паглядзець тут.